Знайсці
15.02.2017 / 16:18130РусŁacБел

У школах і садках Мінска масава адкрываюцца беларускамоўныя класы

У сталічных школах масава ствараюць беларускамоўныя класы, а ў дзіцячых садках — беларускамоўныя групы.

«Плануецца адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 56, 96, 128, 151, 179, 199. У 179-й яшчэ і пяты клас. Таксама мяркуецца стварыць беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках № 100, 205, 332, 384, 399», — паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Ірына Чарняўская.

У цяперашні час навучанне дзяцей на беларускай мове ў Фрунзенскім раёне вядзецца толькі ў гімназіі № 4, яслях-садку № 534 і ў адной групе ў дзіцячым садзе № 565.

Такім чынам, у Фрунзенскім раёне будзе сем садкоў з беларускай мовай замест двух ранейшых, а замест адной гімназіі — сем школ і гімназій. Усяго ж у раёне 45 школ і гімназій, а таксама 70 садкоў.

* * *

Што датычыцца іншых раёнаў, прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацый Маскоўскага, Першамайскага, Савецкага, Цэнтральнага і Ленінскага раёнаў Мінска адказалі «Нашай Ніве», што на дадзены момант канкрэтнай інфармацыі наконт новых беларускамоўных класаў і груп у іх школах і дзіцячых садках няма, бо фінальная камплектаванне навучэнцаў адбудзецца толькі ў канцы красавіка.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930