Знайсці
07.02.2017 / 08:4412РусŁacБел

AliExpress мяняе правілы дастаўкі тавараў у Беларусь

Адзін з найбуйнейшых анлайн-молаў свету AliExpress з 7 лютага мяняе правілы дастаўкі тавараў у Беларусь, Украіну і Расію.

Гандлёвая інтэрнэт-пляцоўка AliExpress адмаўляецца ад опцыі «Эканом-дастаўка» для пакупнікоў з Беларусі і Украіны, інфармуе tut.by.

Узровень «Эканом-дастаўка» (Economy Shipping) карыстаўся папулярнасцю, бо гэта самая танная і найбольш працяглая з усіх, прапанаваных пляцоўкай. Тавар пры гэтым перасылаюць з дапамогай службаў China Post або HongKong Air Mail, міжнародны трэк-нумар пасылцы не надаецца.

Цяпер AliExpress адмаўляецца ад гэтай опцыі для пакупнікоў у Беларусі і Украіне. Для расійскіх пакупнікоў «Эканом-дастаўка» працягне дзейнічаць толькі для тавараў не даражэй за два долары. Змены набудуць моц 7 лютага ў 11.00 паводле мінскага часу.

Для беларусаў застануцца даступнымі ўзроўні «Стандартная дастаўка» (Standard Shipping) і «Паскораная дастаўка» (Expedited Shipping). «Стандартную дастаўку» ажыццяўляюць службы EMS, ePacket або DHL Global Mail. Яна можа быць бясплатнай для пакупніка.

Кіраўнік Alibaba Russia Марк Завадскі выказаў меркаванне, што новыя правілы не паўплываюць на кошт дастаўкі — хутчэй прадаўцы ўвядуць яе ў кошт самога тавару. На яго думку, пакупнікі амаль не адчуюць падаражання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930