Знайсці
05.02.2017 / 16:091РусŁacБел

Тэніс. Беларусь выйграла ў Румыніі ў матчы Кубка Дэвіса

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе з лікам 3:2 перамагла каманду Румыніі ў матчы першага кола 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Сустрэча прайшла 3-5 лютага ў Мінску.

У вырашальным паядынку другі нумар гаспадароў Ягор Герасімаў (341-е месца ў рэйтынгу АТП) выйграў у другога нумара гасцей Адрыяна Унгура (313) - 7:6 (7:5), 6:4, 6:4.

Перад гэтым, у першай сустрэчы заключнага дня матчу, лідар беларускай зборнай у адзіночным разрадзе Ілля Івашка (175) саступіў першай ракетцы супернікаў Марыусу Копілу (129) - 5:7, 4:6, 1:6.

У другім коле (7-9 красавіка) беларускія тэнісісты сустрэнуцца з Аўстрыяй. Незалежна ад выніку матча яны захаваюць месца ў 1-й групе ЕАЗ, куды вярнуліся па выніках выступаў у мінулым сезоне.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930