Знайсці
28.01.2017 / 22:098РусŁacБел

Мінскае «Дынама» выйграла ў «Барыса» ў матчы чэмпіянату КХЛ

Трэцюю перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 28 студзеня на сваёй пляцоўцы сталічная каманда з лікам 2:1 (1:0, 1:1, 0:0) выйграла ў «Барыса» з Астаны, які ўзначальвае беларускі трэнер Эдуард Занкавец.

Шайбы закінулі: у гаспадароў — Аляксандр Паўловіч, Мікіта Міцкевіч; у гасцей — Брэндан Бачэнскі.

Пасля 52 матчаў «Дынама» з 90 ачкамі займае 6-е месца сярод 14 каманд Заходняй канферэнцыі.

Наступныя чатыры матчы дынамаўцы правядуць на выездзе: 30 студзеня — у Хельсінкі супраць «Ёкерыта», 1 лютага — у Екацерынбургу супраць «Аўтамабіліста», 3-га — у Астане супраць «Барыса», 5-га — у Ханты-Мансійску супраць «Югры». Усяго ў рэжыме праз дзень беларуская каманда згуляе восем сустрэч (з 24 студзеня па 7 лютага).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930