Знайсці
27.01.2017 / 14:5921РусŁacБел

У Мінску адкрываецца фінскі фастфуд «Hesburger». Якія цэны?

У мінскім ГЦ «Алмі» (праспект Дзяржынскага, 91) 28 студзеня адкрываецца фінская сетка фастфуду «Hesburger». Брэнд вядомы беларусам, якія харчаваліся ў аналагічных рэстаранах у Літве, Латвіі, Эстоніі.

Адкуль яны?

«Hesburger» («Хесбургер») — фінская сетка рэстаранаў фастфуду з цэнтральным офісам у горадзе Турку. У Фінляндыі «Хесбургер» па колькасці рэстаранаў нават абагнаў канкурэнтаў з «Макдональдса».

Кампанія мае 273 рэстараны на радзіме, 45 — у Літве, 44 — у Латвіі, 38 — у Эстоніі, 33 — у Расіі, а таксама па 3 рэстараны ў Германіі і Украіне. Некаторыя рэстараны ва Украіне, Казахстане і Сірыі праіснавалі некалькі гадоў і былі закрытыя як нерэнтабельныя.

«Хесбургер» развівае сетку як праз уласныя аб'екты, так і праз франшызу.

Цікава што ў горадзе Турку рэстаран мае цэлую гасцініцу «Hesburger Hotel».

Цэны ў нас

Цэны на бургеры, бульбу-фры і напоі такія:

Фоты koko.by

Сетка вядомая выгаднымі наборамі абедаў і пастаяннымі акцыямі. Таму дзеля эканоміі сродкаў часта выгадней узяць абед.

Цэны за мяжой

Вось такія цэны на бургеры ў Літве (цэны ўказаныя ў еўра):

Праз курс еўра бургеры ў літоўскім «Hesburger» абыйдуцца даражэй, чым у Беларусі

А такія ва Украіне (цэны ў грыўнях):

Ва Украіне ж наадварот прадукцыя таннейшая.

МН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера