Знайсці
22.01.2017 / 16:227РусŁacБел

Папа Рымскі заклікаў не судзіць Трампа заўчасна

Кіраўнік Рымскай каталіцкай царквы Францыск заклікаў не спяшацца з высновамі з нагоды абрання Дональда Трампа.

Фота cont.ws

«Я лічу, што мы павінны пачакаць і паглядзець. Я не хацеў бы спяшацца і судзіць людзей заўчасна. Мы павінны паглядзець, як ён дзейнічае, што ён робіць. Тады я сфармірую пра яго меркаванне», — заявіў Папа Рымскі ў інтэрв'ю іспанскай газеце El Pais.

На яго думку, не варта загадзя баяцца ці, наадварот, радавацца з нагоды чаканняў ад уступлення Трамп на пасаду прэзідэнта ЗША.

Пантыфік таксама перасцярог еўрапейцаў ад папулізму ў палітыцы, нагадаўшы пра памылкі, якія былі зробленыя ў 1930-х гадах, калі людзі шукалі «выратавальніка», які дазволіць эканамічныя і палітычныя праблемы.

«Гітлер не скраў ўладу, яе аддаў яму уласны народ, які ён потым знішчыў», — сказаў Францішак.

У лютым мінулага года падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША папа рымскі адзначаў, што Трампа наўрад ці можна назваць хрысціянінам.

«Чалавек, які толькі і думае, як пабудаваць сцены, замест таго каб ўзводзіць масты, не можа быць хрысціянінам», — казаў Францыск.

naviny.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930