Знайсці
22.01.2017 / 13:3821РусŁacБел

Запушчаны збор сродкаў на выданне «Рэквіема паўстанцам 1863 года» — інфармацыя пра кнігу

У 154-ю гадавіну паўстання 1863 года распачаты збор сродкаў на кнігу-рэквіем. 

У 1863 годзе ў Польшчы, Літве і Беларусі выбухнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. На тэрыторыі Літвы-Беларусі яго падаўляла 120-тысячнае расійскае войска, якому супрацьстаяла не больш за 15 тысяч інсургентаў.

Сотні з іх палеглі ў баях, былі расстраляныя ці павешаныя паводле выракаў ваенна-палявых судоў. Тысячы былі высланыя на катаргу або вайсковую службу.

Агульныя страты Літвы-Беларусі сягаюць 20 тысяч чалавек. Гэта былі найбольш адукаваныя, актыўныя, «пасіянарныя» людзі…

Праз 154 гады мы зноўку вяртаем доўг памяці і аддаем пашану паўстанцам, дзякуючы прафесару і прадстаўніку Гродзенскай гістарычнай школы — Вячаславу Шведу. Праца гісторыка «Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. (Гродзенская губерня)» ужо гатова і чакае на сваю публікацыю.

Прапанаваная кніга з’яўляецца рэквіем студзеньскім паўстанцам Гродзенскага паўстанцкага ваяводства, якое ўключала ў сябе сённяшнія Гродзеншчыну, Берасцейшчыну, Беласточчыну.

Нарысы апавядаюць пра ўдзельнікаў маніфестацыйнага перыяду 1861—1862 гг., распаўсюджвальнікаў газеты «Мужыцкая праўда», пра сяброў падпольнай гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, пра камандзіраў партызанскага руху і гродзенскіх паўстанцаў-гімназістаў, памочнікаў паўстанцаў, пра дэпартаваных са спаленых шляхецкіх ваколіц і вёсак.

У кнізе прыводзяцца спісы партызанскіх атрадаў і страчаных паўстанцаў. Асобныя нарысы прысвечаны Кастусю Каліноўскаму («чырвонаму») і Віктару Старжынскаму («беламу»). У кнізе таксама пазначаны месцы, звязаныя з паўстанцамі.

Заклікаем усіх падтрымаць наш праект на платформе Talaka.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930