Знайсці
22.01.2017 / 10:5338РусŁacБел

У Польшчы беларусаў дзень трымалі ў ізалятары і прысудзілі штраф 2500 еўра за рамонт фуры на дарозе

Пра гэта распавёў адзін з кіроўцаў, які ўжо больш за 6 гадоў ездзіць па дарогах Заходняй Еўропы.

Паводле яго словаў, інцыдэнт адбыўся 18 студзеня.

Беларусы на трох гружаных фурах вярталіся ў Беларусь па шашы S8 Варшава — Беласток. Каля Замбрува зламалася першая машына, паведамляе AutoGrodno.by.

Ілюстрацыйнае фота. Obozrevatel.com

Усе тры спыніліся для рамонту і занялі палову паласы на дарозе з адной паласой руху ў кожны бок, аднак легкавыя аўтамабілі маглі без праблем размінуцца. Палосы падзяляла двайная суцэльная лінія разметкі.

Пасля пачатку рамонту пад'ехала паліцыя. Яны забралі дакументы і дазволілі адрамантаваць машыну за 10 хвілін, іначай — штраф.

Як кажуць кіроўцы, праз 10 хвілін грузавік завёўся, але паліцыя дакументы не вярнула.

Супрацоўнік заявіў, што аўтамабіль рамантаваўся занадта доўга і што ён ужо выклікаў эвакуатар. На ўсіх кіроўцаў надзелі кайданкі.

У паліцыі на беларусаў склалі пратаколы і растлумачылі, што яны спыніліся на двайной суцэльнай лініі разметкі, чаго рабіць нельга.

Кіроўцаў абшукалі, забралі тэлефоны і пасадзілі ў асобныя камеры з матрацамі і пледамі, кармілі бутэрбродамі, піць яны маглі толькі ваду з-пад крана, калі хадзілі ў туалет. У камерах гродзенцы правялі паўтара дні.

Суд адбыўся 20 студзеня. Беларусам прысудзілі штрафаў на 9990 злотых, гэта 2500 даляраў. Яго аплаціў прадстаўнік транспартнай фірмы.

naviny.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930