Знайсці
21.01.2017 / 21:1229РусŁacБел

Лідары ультраправых партый Еўропы сустрэліся ў Кобленцы

Лідарка французскага «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен заявіла на сходзе правых палітыкаў у Германіі, што палітыкай будучыні будзе патрыятызм, піша ВВС.

Getty

Кандыдатка ў прэзідэнты Францыі прадказвае, што выбаршчыкі ў Францыі, Германіі і Нідэрландах возьмуць прыклад з жыхароў ЗША і Брытаніі і адкінуць палітычны істэблішмэнт.

Паводле яе слоў, у 2016 годзе «абудзіліся англасаксонскія краіны», а 2017 год «будзе годам абуджэння жыхароў кантынентальнай Еўропы».

З яе каментарамі пагадзіўся галандскі палітык Герт Вілдэрс.

«Учора новая Амерыка. Сёння новая Еўропа», — заявіў лідар Партыі свабоды, якая выступае супраць іміграцыі, на адкрыцці сходу ў горадзе Кобленц у Германіі.

І Вілдэрс, і Лё Пэн высока ацанілі канцэпцыю патрыятызму.

«Заходнія людзі прачынаюцца. Яны скідаюць ярмо паліткарэктнасці», — заявіў галандзец.

Лё Пэн перакананая, што рашэнне брытанцаў пакінуць Еўрасаюз у мінулым годзе справакуе эфект даміно па ўсім ЕС.

«Мы перажываем вяртанне нацыянальных дзяржаў», — сказала яна.

Яна таксама раскрытыкавала міграцыйную палітыку канцлера Германіі Ангелы Меркель, у выніку якой мільёны бежанцаў апынуліся ў Еўропе, як «штодзённую катастрофу».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930