Знайсці
21.01.2017 / 17:543РусŁacБел

Маразы вернуцца ў сярэдзіне наступнага тыдня

У Беларусь да сярэдзіны наступнага тыдня вернуцца маразы, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

фота Юліі Бальцэвіч

«На Таццянін дзень (25 студзеня) маразы вернуцца. А пакуль нас чакае зменлівае надвор'е. У ноч на 22 студзеня падмарозіць да мінус 1-7 градусаў, таму на дарогах чакаецца галалёдзіца. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. У асобных раёнах краіны магчымы невялікія ападкі (снег, мокры снег, удзень з дажджом), туман, слабы галалёд», — расказаў Дзмітрый Рабаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е істотна не зменіцца, па-ранейшаму будзе сыра і ветрана.

А з серады ў атмасферы сфарміруецца магутны паўночны паток. Ён вызначыць хуткую змену разнародных паветраных мас, і Беларусь накрые больш халоднае паветра. Так, 25 студзеня на працягу сутак тэмпература складзе 1-8 градусаў марозу, уначы па поўначы пры праясненнях — мінус 9-11 градусаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах, пераважна па паўднёвым усходзе краіны, чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. 26 студзеня маразы ўзмоцняцца. На працягу сутак тэмпература паветра складзе мінус 8-15 градусаў, па захадзе — 3-7 градусаў марозу. Ноччу пры праясненнях будзе ад мінус 16 да мінус 20 градусаў. У асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, на дарогах чакаецца галалёдзіца.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930