Знайсці
21.01.2017 / 14:1026РусŁacБел

Першыя распараджэнні Дональда Трампа на пасадзе прэзідэнта

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які прадпісвае ўстановам «знізіць рэгуляванне» ў чаканні адмены уведзенай 6 гадоў таму сістэмы аховы здароўя (вядомай як «Абамакэр»). Ён таксама накіраваў у Сенат прапановы прызначэнняў на пасады ў сваёй адміністрацыі, паведамляе ВВС.

Reuters

Дональд Трамп у адпаведнасці са сваімі перадвыбарчымі абяцаннямі мае намер як мага хутчэй адмяніць праведзеную папярэднім кіраўніком дзяржавы Баракам Абамам рэформу, якая выклікала масу спрэчак.

Рэформа аховы здароўя 2010 года, якая атрымала нефармальную назву «Абамакэр» (Obamacare), прадугледжвае субсідыі маламаёмасным на медыцынскую страхоўку.

Дзякуючы гэтай рэформе цяпер медыцынскай страхоўкай валодаюць на 20 млн амерыканцаў больш. У выніку, калі да рэформы страхоўку мелі каля 85% з іх, то цяпер ёю ахопленыя прыкладна 91% жыхароў ЗША.

Большасць уладальнікаў новай страхоўкі атрымлівае датацыі ад дзяржавы. Каб дзяржбюджэт мог сабе гэта дазволіць, «Абамакэр» абавязвае ўсіх амерыканцаў завесці сабе медстрахоўку — у адваротным выпадку яны плацяць штраф, які складае цяпер у сярэднім 995 даляраў у год.

Закон быў прыняты ў 2010 годзе толькі дэмакратамі, якія ў той час кантралявалі кангрэс. Затым рэспубліканцы, дамогшыся большасці ў палаце прадстаўнікоў, а потым і ў сенаце, дзясяткі разоў галасавалі за адмену закона, але не маглі пераадолець вета прэзідэнта.

У ходзе выбарчай кампаніі Трамп неаднаразова абяцаў у першыя ж дні пасля ўступлення ў пасаду адмяніць «Абамакэр».

Пакуль Трамп так і не прапанаваў альтэрнатывы непапулярнаму сярод рэспубліканцаў закону.

Пасля асабістай сустрэчы з Баракам Абамам Трамп заявіў, што гатовы захаваць некаторыя элементы сістэмы медыцынскага страхавання.

Новая адміністрацыя

Адразу ж пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта Дональд Трамп накіраваў у Сенат прапановы па прызначэннях на пасады ў сваёй адміністрацыі.

У спісе таксама ўтрымліваюцца прапановы па прызначэннях амбасадара ЗША ў ААН, прадстаўніка ў Радзе бяспекі, надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў КНР, прадстаўнікоў у буйных міжнародных фінансавых інстытутах.

Раней стала вядома, што Сенат зацвердзіў кандыдатуру Джэймса Мэціса на пасадзе міністра абароны ЗША.

Кандыдатуру генерала падтрымалі 98 сенатараў, толькі сенатар Кірстэн Джылібрэнд выказалася супраць.

Джэймс Мэціс — першы кадравы вайсковец на чале Пентагона больш чым за паўстагоддзя.

У дадзены момант амерыканскае заканадаўства забараняе вайскоўцам, якія прабылі ў адстаўцы менш за сем гадоў, узначальваць міністэрства абароны, аднак са згоды Кангрэсу можа быць зробленае выключэнне.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930