Знайсці
20.01.2017 / 12:352РусŁacБел

У таксі ў Брэсце мужчына зрабіў знаёмаму смяротны ўкол

Па матэрыялах следства, інцыдэнт здарыўся яшчэ 1 мая 2016 года.

У гэты дзень трое жыхароў Жабінкі на таксі адправіліся ў Брэст. Сярод іх былі 38-гадовы абвінавачаны, яго сябар і 48-гадовы пацярпелы. Апошні якраз прадаў свой залаты ланцужок, так што трохі грошай у кампаніі было.

Па прыбыцці ў абласны цэнтр да кампаніі далучыўся яшчэ адзін малады чалавек.

«Затым у адным з двароў горада падследны набыў не менш за чатыры шпрыцы. У кожным з іх змяшчалася не менш за 2 мл рэчыва, у склад якога ўваходзілі асабліва небяспечныя наркатычныя сродкі — марфін, кадэін і тэбаін. Пасля гэтага ў пад'ездзе ён сам зрабіў сабе ін'екцыю і вярнуўся да машыны, дзе яго чакалі знаёмыя», — распавяла Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Фота - Следчы камітэт

Затым мужчыны паехалі да гаражнага кааператыва «Мухавецкі». Там абвінавачваны збыў сваім сябрам па адным шпрыцы.

«Таксама ён зрабіў ін'екцыю пацярпеламу, які знаходзіўся ў транспартным сродку, так як у таго была парушаная каардынацыя рухаў», — паведамляюць следчыя.

У гэтым момант кіроўца выходзіў з машыны, а калі вярнуўся, то ўбачыў, што пасажыру дрэнна. Пра гэта ён сказаў астатнім, пасля чаго мужчыны перанеслі свайго знаёмага з салона на зямлю. Таксіст адразу ж паехаў з месца здарэння, а кліенты разбегліся.

«Неўзабаве пацярпелага знайшлі выпадковыя мінакі, якія патэлефанавалі ў хуткую дапамогу і органы ўнутраных спраў. Пасля прыбыцця медыцынскія работнікі канстатавалі смерць мужчыны. Паводле высноваў экспертнага заключэння, яна наступіла ад вострага камбінаванага атручвання марфінам, кадэінам, клазапінам і этылавым спіртам», — адзначаюць следчыя.

У выніку 38-гадоваму жыхару Жабінкі прад'яўленае абвінавачванне ў незаконным абароце наркатычных сродкаў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека. Абвінавачаны нідзе не працаваў, раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Цяпер ён пад вартай.

Мужчына спачатку адмаўляўся прызнаваць свой удзел у гісторыі, патлумачыўшы, што наркотыкі набыў загінулы і зрабіў смяротную ін'екцыю сам сабе.

«Аднак дадзеныя довады следчымі былі абвергнутыя, — паведамляюць у СК. — Матэрыялы крымінальнай справы вывучаны пракурорам і накіраваныя ў суд для разгляду».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера