Знайсці
20.01.2017 / 10:0137РусŁacБел

Yolocaust: ізраільскі сатырык стварыў сайт і перарабляе сэлфі ля мемарыяла ахвярам Халакосту ФОТАПАДБОРКА

Мемарыял ахвярам Халакосту ў Берліне - адзін з самых наведвальных комплексаў, прысвечаных памяці яўрэяў, забітых нацыстамі. Акрамя таго, гэта яшчэ і вельмі папулярнае сярод турыстаў месца для сэлфі. На фатаздымках з мемарыяла, апублікаваных у інстаграме па адпаведным тэгу, можна пабачыць людзей, якія пасміхаюцца і пазіруюць для ўдалага кадра.

Пра дарэчнасць такога ўзаемадзеяння з помнікамі, прысвечанымі Халакосту, на Захадзе вядзецца шырокая дыскусія. Ізраільскі сатырык Шахак Шапіра паспрабаваў прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, запусціўшы сайт Yolocaust.

На Yolocaust выкладваюць фатаграфіі звычайных карыстальнікаў інстаграма, зробленыя на мемарыяле. Калі падвесці курсор да фатаграфіі, фон змяняецца на фотаздымак з нямецкіх канцлагераў.

На сайце гаворыцца: калі вы выявілі сваю фатаграфію на Yolocaust і хочаце, каб Шахак Шапіра выдаліў з сайта, варта напісаць яму ліст.

Паблік Марозаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930