Знайсці
19.01.2017 / 22:3811РусŁacБел

Сенегал і Нігерыя пачалі ваеннае ўварванне ў Гамбію

Узброеныя сілы Сенегала абвясцілі пра пачатак ваеннага ўварвання ў суседнюю Гамбію, каб забяспечыць перадачу ўлады Адаму Бэроў, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у гэтай краіне. Як паведамляе Рэйтэр са спасылкай на прадстаўніка сенегальскіх ваенных, войскі ўжо перайшлі мяжу.

Такі крок зроблены на фоне аднагалоснага рашэння Рады бяспекі ААН падтрымаць інтэрвенцыю Сенегала ў Гамбію. У рэзалюцыі асуджаецца нежаданне дзеючага кіраўніка дзяржавы Яйя Джаму пакінуць сваю пасаду. За дакумент прагаласавалі ўсе 15 дзяржаў — членаў РБ, у тым ліку Расія.

Разам з Сенегалам свае войскі ў Гамбію адправіць і Нігерыя. Раней стала вядома, што яна ўжо выдзеліла на аперацыю некалькі сваіх самалётаў і як мінімум адзін ваенны карабель.

Яйя (Ях'я) Джаму, які кіраваў Гамбіяй з 1994 года, у снежні адмовіўся прызнаць паразу на прэзідэнцкіх выбарах. Гэта рашэнне не спадабалася Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў, якія прызналі пераможцам выбараў Бэроў. У выніку ў чацвер Бэроў ўжо прынёс у Сенегале прысягу нягледзячы на тое, што Джаму так і не пакінуў пасаду ў належны тэрмін.

Гамбія — маленькая палоска зямлі (светла-жоўты колер на карце), што аточанае з поўначы, усходу і поўдня Сенегалам.

Сенегальская армія яшчэ ў сераду паставіла Джаму ультыматум, прыстрашыўшы яго ўварваннем у краіну ў выпадку, калі ў ноч на 19 студзеня ён не пакіне пасаду. Джаму праігнараваў гэты ультыматум і працягвае настойваць на сваёй легітымнасьці.

Тым не менш неадкладнага ўварвання з боку Сенегала не было, бо не было рашэння Рады Бяспекі ААН. Цяпер жа сенегальскае войска пачало дзейнічаць.

***

Уначы аб'яднаныя ўзброеныя сілы Заходняй Афрыкі абвясцілі, што ваенная аперацыя, якая пачалася ў чацвер для вырашэння прзідэнцкага крызісу ў Гамбіі, прыпыненая для таго, каб зрабіць апошнюю спробу пры міжнародным пасярэдніцтве мірна ўрэгуляваць сітуацыю.

Новыя пасярэдніцкія перамовы пройдуць у пятніцу. Іх узначаліць прэзідэнт Гвінеі Альфа Кондэ, бо перамовы паміж прэзідэнтам Гамбіі Ях'я Джаму і прэзідэнтам Маўрытаніі Махамедам ульд Абдэль Азізам позна ўвечары ў чацвер зайшлі ў тупік.

Раней рэгіянальны блок Заходняй Афрыкі ЭКАВАС (Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў) падоўжыў тэрмін дзеяння ўльтыматуму Джаму да апоўдня пятніцы і прыгразіў пасля гэтага сілай прымусіць Джаму сысці.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930