Знайсці
19.01.2017 / 15:2129РусŁacБел

У Баранавічах пасля прайгранага суда скончыў жыццё самагубствам бізнэсмен, бацька семярых дзяцей

Пра гэта паведаміла яго жонка. Іх шлюб працягваўся 13,5 гадоў, у ім нарадзаліся чацвёра дзяцей. Гэты быў чарговы шлюб бізнэсмена, ад папярэдніх у яго нарадзілася яшчэ трое дзяцей.

Трагедыі папярэднічалі фінансавыя праблемы кампаніі. Яе сузаснавальнікамі лічыліся дзве жонкі бізнэсмена.

«На працягу першага паўгоддзя 2016 года на фірме прайшлі восем праверак, з якіх толькі дзве планавыя. Усе знойдзеныя парушэнні былі неістотнымі і выпраўленыя ў вызначаны тэрмін», — пераконвае апошняя жонка.

Аднак па дапушчаных парушэннях усё ж адбыўся суд, які прысудзіў штраф у памеры 350 базавых велічыняў — 7350 новых рублёў.

Тым часам працягваліся праверкі міліцыі і Дэпартамента фінансавых расследаванняў, прычым нібыта па заявах першай жонкі.

«Мужа гэтая сітуацыя вельмі падкасіла. Ён не мог паверыць, што людзі, якім ён усё жыццё дапамагаў, могуць так жорстка і бесчалавечна з ім абыходзіцца», — кажа апошняя жонка.

«14 студзеня нервы ў мужа не вытрымалі і ён скончыў жыццё самагубствам», — паведаміла яна.

БЮ, АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930