Знайсці
19.01.2017 / 11:3832РусŁacБел

У Расіі прадаюць асвячоныя «праваслаўныя» смартфоны за $25 тысяч

Выхад калекцыі дарагіх апаратаў з брыльянтавымі кнопкамі прымеркавалі да Вадохрышча.

Кампанія Gresso прэзентавала калекцыю смартфонаў з брыльянтавымі кнопкамі, залатым пакрыццём і гравіроўкай крыжа з надпісам «Збаў і сцеражы», якія перад продажам асвецяць у царкве.

Дастаўляць смартфоны кліентам пачнуць у канцы месяца. Выхад дарагога апарата кампанія Gresso, якая спецыялізуецца на смартфонах класа люкс, прымеркавала да праваслаўнага свята Вадохрышча.

— Мы запускалі калекцыю зыходзячы з патрэб патэнцыйных кліентаў, першыя замовы мы ўжо атрымліваем, — патлумачыла дырэктар па маркетынгу.

33 вырабленыя (у адпаведнасці з узростам Хрыста) смартфоны з брыльянтавымі кнопкамі за 25 тысяч даляраў і яшчэ 988 (у адпаведнасці з годам хрышчэння Русі) апаратаў з залатымі кнопкамі за 6500 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031