Знайсці
19.01.2017 / 06:293РусŁacБел

«Манчэстэр Юнайтэд» узгадніў кантракт з найлепшым бамбардзірам Еўра-2016

AFP

«Манчэстэр Юнайтэд» вусна ўзгадніў памер заработнай платы і гульнявы нумар з прадстаўнікамі форварда мадрыдскага «Атлетыка» і зборнай Францыі Антуана Грызмана, паведамляе The Independent. Перамовы паміж бакамі доўжацца ўжо некалькі месяцаў. Чакаецца, што кантракт будзе аформлены бліжэйшым летам.

У кантракце Грызмана ўказана сума ў €100 млн адчэпных. «Манчэстэр Юнайтэд» гатовы заплаціць гэтыя грошы за пераход француза. Паводле інфармацыі The Independent сам форвард таксама зацікаўлены ў пераходзе ў англійскі клуб, за які з цяперашняга сезону выступае яго партнёр па зборнай Поль Пагба.

Раней Sunday Express паведамляў, што Грызман таксама ўваходзіць у трансферны спіс лідара чэмпіянату Англіі лонданскага «Чэлсі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера