Знайсці
19.01.2017 / 00:2761РусŁacБел

Гайдукевіч-малодшы перакрычаў усіх у эфіры расійскага ТВЦ — ВІДЭА

Чарговы выпуск праграмы «Права голасу» на расійскім тэлеканале ТВЦ быў прысвечаны адносінам з Беларуссю і Малдовай. Пытанне ў інтэрактыўным галасаванні для тэлегледачоў было такім: «Ці даспадобы вам незалежная Беларуссія?»

З Беларусі прыехаў толькі адзін удзельнік — намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Ён змог перакрычаць усіх апанентаў. Супакойваць Гайдукевіча-малодшага даводзілася і вядучаму, і іншым удзельнікам дыскусіі.

Палітык даводзіў, што Беларусь не аддаляецца ад Расіі, пры гэтым адстойвае свае інтарэсы.

Ягоныя паводзіны маглі нагадаць расійскаму гледачу выступы маладога Уладзіміра Жырыноўскага. Няма сумневаў, што Гайдукевіча будуць клікаць і ў наступныя тэлепраграмы.

* * *

Асцярожна, расійская прапаганда!

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930