Знайсці
21.04.2017 / 12:1223РусŁacБел

160 тысяч уцекачоў з Украіны ў Беларусі? Фэйк. Іх усяго 1642

З прамовы ў прамову вандруе лічба: «160 тысяч». Столькі ўцекачоў з Украіны нібыта Беларусь прыняла ў 2014 годзе. Тройчы ўзгадаў гэтую лічбу Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце да парламента 21 красавіка.

Гэтая лічба не мае нічога супольнага з рэальнасцю.

Паводле звестак Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, на працягу 2014—2015 гадоў па статус уцекача ці «па дадатковую абарону» звярнуліся 1642 грамадзяніна Украіны. З іх толькі 1 грамадзянін Украіны атрымаў афіцыйны статус уцекача.

Часовы (на год) або пастаянны дазвол на жыхарства за перыяд з 1 студзеня 2014 года па 1 ліпеня 2016 года у Беларусі атрымалі 35157 грамадзян Украіны. Гэта пераважна працоўныя мігранты. 

Такім чынам, «вандруючая лічба» ўцекачоў завышана, можа быць, нават у 100 разоў — магчыма, з мэтаю атрымання ад ААН і ЕС дадатковых сродкаў, фармальна, на інфраструктуру для бежанцаў. А таксама, імаверна, для стварэння дэмагагічнага эфекту.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930