Знайсці
18.01.2017 / 14:352РусŁacБел

Авіякампанія Etihad не будзе закрываць рэйсы ў Мінск

У лістападзе мінулага года з'явілася інфармацыя, што авіяперавозчык Etihad, які вазіў турыстаў з Абу-Дабі ў Мінск і назад з 2008 года, па эканамічных прычынах сыходзіць з беларускага неба. Але зараз стала вядома, што Etihad застаецца, піша tio.by.

Антон Шах (мінскі офіс кампаніі Etihad) ужо пацвердзіў гэтую інфармацыю: авіякампанія працягвае лятаць у Мінск.

У прыватнасці, у сістэме браніравання Etihad ужо можна знайсці рэйсы з Мінска ў Абу-Дабі з вылетамі пасля 24 сакавіка (з гэтай даты авіякампанія планавала закрыць маршрут).

Згодна з раскладам з сайта авіякампаніі, рэйс з Абу-Дабі ў Мінск будзе даступны па аўторках, чацвяргах і суботах (07:35 — 12:25), зваротны вылет з беларускай сталіцы 13:25 - 20:20.

На дадзеным маршруце заяўлены самалёт Airbus A319-100 умяшчальнасцю да 98 пасажыраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера