Знайсці
17.01.2017 / 16:427РусŁacБел

Кенійскіх жанчын заклікалі да сэкс-байкоту перад выбарамі

Кенійская дэпутатка заклікала жанчын не займацца сэксам з мужамі, пакуль тыя не зарэгістраваліся ў якасці выбаршчыкаў на ўсеагульных выбарах 8 жніўня, піша ВВС.

AFP

Мішы Мбока заявіла, што гэта найлепшая стратэгія па прыцягненні апазіцыйных галасоў.

«Жанчыны, вось стратэгія, якую вы павінны выкарыстоўваць. Гэта лепш за ўсё. Адмаўляйце ім у сэксе, пакуль яны не пакажуць вам сваю карту выбаршчыка», — сказала яна.

Рэгістрацыя выбаршчыкаў заканчваецца 17 лютага.

Мбоко заявіла, што сэкс — магутная зброя, якая можа заахвоціць мужчын пабегчы рэгістравацца.

Яна ўдакладніла, што яе мужа байкот не закране, бо ён ужо атрымаў сваю карту выбаршчыка, перадае выданне Standard.

Прэзідэнт Кеніі Ухуру Кеніята хоча пераабрацца на другі тэрмін, яго супернікам стане кандыдат, які падтрымліваецца альянсам апазіцыйных партый, уключаючы партыю ODM, у якую ўваходзіць Мішы Мбока.

Мбока заявіла, што шанцы апазіцыі на перамогу на выбарах павышаюцца, калі зарэгіструецца вялікая колькасць выбаршчыкаў.

Гэта не першая спроба паўплываць на палітычную сітуацыю ў Кеніі з дапамогай сэкс-байкоту.

У 2009 годзе жанчыны-актывісты правялі тыднёвы сэкс-страйк, каб пакласці канец канфлікту паміж прэзідэнтам Мваі Кібакі і прэм'ер-міністрам Раілай Адзінгай.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930