Знайсці
16.01.2017 / 17:00169РусŁacБел

«Размаўляла па-беларуску»: «расіянін» напісаў скаргу на супрацоўніцу мінскага метро

На адну з беларускамоўных супрацоўніц мінскага метрапалітэна нядаўна напісалі скаргу. Жанчыну — Людмілу Майстрэнка — вінавацяць у тым, што яна «размаўляла па-беларуску падчас надгляду рэчаў».

Скаргу напісаў нехта Савіцкі Антон Генадзевіч.

У якасці кантактнага нумара гэты «Антон» пакінуў расійскі нумар іншага чалавека, які ніякіх Антонаў не ведае. 

«Свае патрабаванні падчас надгляду асабістых рэчаў Людміла Майстрэнка выказвала выключна па-беларуску, — піша ў скарзе гэты «Антон Савіцкі». — Я папрасіў гаварыць са мной па-руску, але яна адказала, што ў Беларусі я мушу выказвацца па-беларуску. Лічу гэта навязваннем».

Як патлумачыла «Нашай Ніве» сама Людміла, яна лічыць такую скаргу проста трызненнем і прыкметай нізкага выхавання, бо нельга ўявіць, што ў Германіі на супрацоўніка берлінскага метрапалітэна склалі б скрагу на падставе «навязвання» нямецкай мовы.

«Сёння беларусам мову будуць забараняць, а заўтра што?», — эмацыйна сказала нам жанчына. 

Цікавы факт, што сама жанчына нарадзілася ва Узбекістане, але беларускую мову вывучыла, калі пераехала ў Беларусь.

«Я не ведала мову, але, калі пачала працаваць у метро, склалася адваротная скарзе сітуацыя — пасажыры наракалі, што ў метро абвесткі па-беларуску, а супрацоўнікі не гавораць. Не раз і не два чула такую прэтэнзію. І ад старых, і ад маладых. Таму вырашыла вывучыць мову, каб хапала для працы», — сказала нам жанчына.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930