Знайсці
14.01.2017 / 17:55РусŁacБел

15 студзеня — гарачыя выдавецкія навінкі Arche ў Маладзечне

Маладзечна, вул. Чыстая, 26. Пачатак а 18:00. 

Гвозд праграмы — прэзентацыя кнігі нямецкага гісторыка Томаса Урбана «Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства». Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У той час як іх сем’і марна шукалі сляды загінулых, Савецкі Саюз і нацысцкая Германія пачалі прапагандысцкую вайну, абвінавачваючы адзін другога. Томас Урбан рэканструюе падзеі Катынскага злачынства і спробы схаваць яго сляды, а таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.  

Таксама будуць прадстаўлены наступныя тэматычныя выпускі часопіса «ARCHE»:

«Род Сапегаў»;

«Гісторыя старажытнага Наваградка»;

«Князі Радзівілы»;

«Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд»;

Сяргей Пясецкі. «Жыццё раззброенага чалавека»;

Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345;

Каралі і пешкі: калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны;

Сустрэча ў Маладзечне пачнецца 15 студзеня ў гасцёўні на Чыстай, 26 а 18:00. Даведкі па тэлефоне +375 29 550 79 69.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера