Знайсці
12.01.2017 / 14:4129РусŁacБел

Украіна забараніла вяшчанне тэлеканала «Дождь»

Нацыянальная рада Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання забараніла вяшчанне расійскага тэлеканала «Дождь» з-за парушэння ўкраінскага заканадаўства. Пра гэта «Дождю» паведаміў прадстаўнік правайдэра-партнёра «Воля», чый юрыст прысутнічаў на пасяджэнні рэгулятара.

Па словах прадстаўніка «Волі» Аксаны Весяловай, рашэнне аб выключэнні «Дождя» з пераліку замежных праграм, змест якіх адпавядае ўкраінскаму заканадаўству, было прынята на пасяджэнні Нацрады 12 студзеня. Афіцыйны дакумент будзе апублікаваны 16 студзеня. З гэтага моманту ў аператараў будзе месяц, каб выключыць канал з сетак.

Весялова распавяла, што трансляцыя канала на тэрыторыі краіны была забароненая з-за размяшчэння ў эфіры камерцыйнай рэкламы. Украінскае заканадаўства забараняе размяшчэнне рэкламы ў эфіры замежных тэлеканалаў. Выключэнне складаюць каналы, якія трапляюць пад юрысдыкцыю дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў, якія ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні (Расія не ўваходзіць у лік гэтых дзяржаў).

«Інтэрфакс» са спасылкай на члена Нацрады Сяргея Касцінскага называе яшчэ адну прычыну забароны на вяшчанне «Дождя».

Па дадзеных агенцтва, тэлеканал парушыў закон краіны, транслюючы інфармацыю, якая робіць замах на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны — тэлеканал паказвае Крым як тэрыторыю Расіі.

«Мне вельмі шкада, што Нацрада Украіны прыняла такое рашэнне», — заявіла гендырэктар «Дождя» Наталля Сіндзеева. Паводле яе слоў, у адпаведнасці з умовамі дагавораў з усімі правайдэрамі на Украіне вяшчанне Дождя на ўсёй тэрыторыі краіны ажыццяўляецца праз IP-злучэнне без прамой камерцыйнай рэкламы. Яна адзначыла, што Нацрада Украіны была апавешчана аб гэтым 8 жніўня 2016 года, пасля чаго прэтэнзій аб неадпаведнасці зместу тэлеканала ўкраінскаму заканадаўству «Дождь» не атрымліваў.

Па словах Сіндзеевай, тэлеканал кіруецца расійскім заканадаўствам пры адлюстраванні карты Расіі. «У адпаведнасці з артыкулам 65 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі Рэспубліка Крым з'яўляецца суб'ектам Расійскай Федэрацыі», - удакладніла Сіндзеева.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера