Знайсці
12.01.2017 / 13:5519РусŁacБел

Мы вернем фінансаванне «Белсату» — маршалак Сената Польшчы

Фота Aliaksandr Papko/radyjo.net

Кіраўнік польскага Сената Станіслаў Карчэўскі ў інтэрв’ю выданню «Rzeczpospolita» заявіў, што будуць уведзеныя папраўкі, якія дазволяць прафінансаваць дзейнасць тэлеканала «Белсат» «паводле ранейшых варункаў».

Журналіст выдання «Rzeczpospolita» запытаў Станіслава Карчэўскага, ці не ёсць памылкаю змяншэнне фінансавання «Белсату».

«Сенат увядзе папраўкі. Аднак меркаванні падзеленыя. Тэлебачанне «Белсат» мусіць функцыянаваць. Шаную здабытак дырэктаркі Агнешкі Рамашэўскай-Гузы ды ейнага калектыву, бо гэта добрая праца. Гэтае тэлебачанне мусіць быць фінансаванае такім чынам, каб магло свабодна і незалежна функцыянаваць. У Сенаце мы вернем фінансаванне «Белсату», каб сёлета канал мог працаваць паводле ранейшых варункаў», — заявіў маршалак Сенату.

***

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера