Знайсці
11.01.2017 / 12:274РусŁacБел

Пастаўкі стратэгічных ракетных комплексаў для арміі Расіі могуць быць сарваныя

Расійская дзяржаўная абаронная замова ў 2017 г. можа быць невыкананая ў сувязі з дэфіцытам важных камплектуючых для міжкантынентальных ракетных сістэм «Ярс», піша Коммерсант.

З-за цяжкай эканамічнай сітуацыі Падольскі электрамеханічны завод можа не паставіць своечасова кампаненты гідраўлічных сістэм пускавых установак.

Па інфармацыі выдання, з-за гэтых праблем з'явілася прапанова стварыць новую вытворчасць патрэбных камплектуючых на Каўроўскім электрамеханічным заводзе. На гэта можа спатрэбіцца прыкладна паўтары гады.

«Ярс» (РС-24, класіфікацыя НАТА SS-27 Mod 2) - развіццё комплексаў «Топаль-М», паступае на ўзбраенне Ракетных войск стратэгічнага прызначэння Расіі з 2009 года. Вырабляюцца ў мабільным і стацыянарным (шахтным) варыянтах.

Ракеты нясуць падзельную галаўную частку з блокамі індывідуальнага навядзення. Магутнасць зараду — ад 150 да 300 кілатон. Вага ракеты - каля 50 т. Дальнасць - 11.000 км.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930