Знайсці
11.01.2017 / 11:032РусŁacБел

Nokia спрабуе вярнуцца на рынак смартфонаў

Смартфон пад знакамітым фінскім брэндам Nokia быў прэзентаваны на штогадовай Міжнароднай выставе спажывецкай электронікі ў Лас-Вегасе. Тэлефон Nokia 6, з якім фіны хочуць адваяваць страчаную долю рынку, працуе пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Android 7.0. Гэтая мадэль будзе даступная пакуль толькі на кітайскім рынку, пазней яна з’явіцца ў іншых рэгіёнах.

Вырабляць тэлефоны пад брэндам Nokia будуць зноў фіны. У пачатку 2000-х Nokia была сусветным лідарам у вытворчасці мабільнікаў. Але са з’яўленем iPhone і смартфонаў на Android фінскі гігант пачаў губляць свае пазіцыі і быў вымушаны ў 2013 годзе прадаць Microsoft свой бізнэс па вытворчасці тэлефонаў (кампанія Nokia працягвала існаваць, але яна вырабляла толькі тэлекамунікацыйнае абсталяванне).

Microsoft практычна адмовіўся ад брэнда Nokia і прадаваў свае смартфоны пад назвай Microsoft Lumia, а пад брэндам Nokia прадаваліся толькі дамб-фоны (танныя тэлефоны з самымі базавымі функцыямі). Справы ў Microsoft Mobile не клеіліся, і ў сярэдзіне 2016 года яны прадалі бізнэс па вытворчасці танных тэлефонаў з базавымі функцыямі пад брэндам Nokia фінскай кампаніі HMD Global, пакінуўшы сабе толькі вытворчасць смартфонаў Microsoft Lumia.

Спачатку HMD Global пад брэндам Nokia вырабляла толькі дамб-фоны, але амбіцыі ў фінаў былі вышэйшыя. Яны былі арыентаваныя на вытворчасць смартфонаў, і Nokia 6 — іх першая спроба.

HMD Global фармальна з’яўляецца незалежнай кампаніяй, але абсалютна ўвесь топ-менеджмент HMD — былыя супрацоўнікі Nokia. Нават штаб-кватэра HMD Global пад Хельсінкі знаходзіцца за некалькі метраў ад галоўнага офіса Nokia. Відавочна, што фінская карпарацыя вырашыла стварыць даччыную кампанію, каб вярнуцца на рынак мабільных тэлефонаў. Такім чынам фіны спрабуюць выратаваць вядомы брэнд.

Нягледзячы на тое, што Nokia страціла сваю долю рынку тэлефонаў, сам брэнд дагэтуль мае добрую рэпутацыю і ўспрымаецца пазітыўна ва ўсім свеце.

Не дзіўна, што Nokia вырашыла вярнуцца на рынак смартфонаў праз Кітай. На сённяшні дзень Паднябесная мае самы вялікі рынак (каля 600 млн смартфонаў). Таксама кітайцы былі заўсёды самымі адданымі аматарамі прадукцыі Nokia. У 2013 годзе ў Кітаі нават адбываліся акцыі пратэсту супраць продажу тэлефоннага бізнэсу Nokia кампаніі Microsoft.

Nokia 6 каштуе каля 245 даляраў, і пры гэтым мае добрыя для такой цаны характарыстыкі:

- 64 ГБ убудаванай памяці

- 4 ГБ аператыўнай памяці

- васьміядзерны 64-бітны працэсар Qualcomm Snapdragon 430

- 5,5-цалевы дысплэй з распазнаваннем Full HD

- асноўная камера на 16 мегапікселяў і франтальная камера для сэлфі на 8 мегапікселяў.

Чакаецца, што Nokia пакажа яшчэ некалькі новых мадэляў смартфонаў праз месяц у Барселоне падчас Сусветнага мабільнага кангрэсу.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930