Знайсці
30.12.2016 / 15:087РусŁacБел

Памілаваны Лукашэнкам: айцішнік Камок выйшаў на волю

Айцішнік Аляксей Камок, якому нядаўна Вярхоўны суд на траціну скараціў тэрмін, у ноч на 30 снежня выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY паведамілі некалькі крыніц. Навіну пацвердзіла яго мама, Любоў Камок.

«Мы звярталіся ва ўсе інстанцыі: судовыя органы, генеральную пракуратуру і нават да прэзідэнта, бо былі не згодныя з прысудам. У выніку ўсіх нашых зваротаў прысуд быў зменены, а ў далейшым, паводле ўказа кіраўніка краіны, мой сын быў памілаваны. На сённяшні дзень прэтэнзій з боку дзяржавы да майго сына няма. Я хачу сказаць вялікі чалавечы дзякуй перш за ўсё прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і іншым службовым асобам, якія не засталіся абыякавыя да лёсу майго сына і аб'ектыўна ва ўсім разабраліся, у выніку чаго мой сын вярнуўся дадому. Лёша жывы і здаровы і мы вельмі рады сустрэць Новы Год разам!», — сказала Любоў Аляксееўна.

Сам Аляксей ад каментароў адмовіўся. Віну сваю па арт. 233 ч3 і арт. 343 ён не прызнаў.

Як раней паведамлялася, у канцы лістапада Вярхоўны суд у наглядным парадку змяніў прысуд Камку, знізіўшы тэрмін з 6 гадоў ўзмоцненага рэжыму да 4 гадоў агульнага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930