Знайсці
27.12.2016 / 09:198РусŁacБел

Мінінфарм вынес пісьмовае папярэджанне сайту Вольгі Карач

26 снежня Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне ўладальніку сайта «Віцебскі кур'ер».

Прычынай называецца «распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам». Які менавіта артыкул стаў прычынай папярэджання, на сайце Мінінфарма не паведамляецца.

Згодна з беларускім заканадаўствам, сайт могуць заблакаваць пасля двух папярэджанняў.

Рэдактарам «Віцебскага кур'ера» з'яўляецца Алег Баршчэўскі. Фармальна «Кур'ер» лічыцца сайтам аднайменнай газеты, што пасля страты рэгістрацыі ў Беларусі атрымала прапіску ў Смаленску.

Сайт адлюстроўвае пазіцыі грамадскай ініцыятывы «Наш дом», якой кіруе Вольга Карач — актывістка, якая ў апошнія гады перайшла на прарасійскія пазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930