Знайсці
23.12.2016 / 10:063РусŁacБел

Фомачкін, сучасныя трафікі, сэкс у Сухараве — з чаго мы смяяліся ў 2016 годзе

2016 год быў даволі багаты на розныя мемы і вірусныя відэа ў байнэце. «Наша Ніва» сабрала самыя папулярныя з іх.

Айван з ваўкамі

У 2016 годзе Беларусь на Еўрабачанні прадстаўляў спявак Айван (Саша Іваноў). За некалькі месяцаў да конкурса ў сацсетках з’явілася фота аголенага Айвана з ваўком.

Фота з сацсетак.

Белтэлерадыёкампанія заявіла, што гэта вобраз, а прадстаўнік Беларусі хутчэй за ўсё выступіць апранутым і з галаграмамі ваўкоў. Але хвалю мемаў было ўжо не спыніць.

Саліст гурта «Дразды» Віталь Карпанаў у адказ зладзіў фотасесію з гусямі.

«Раздзявацца і работаць»

На пятым Усебеларускім народным сходзе, які адбыўся 22 чэрвеня ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка агаварыўся. «Усё і наша жыццё ў простым — трэба распранацца і працаваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы. 

Цытата разляцелася па вядомых замежных СМІ, а ў інтэрнэце запусцілі флэшмоб з распрананнем.

Фомачкін і сцяг Расіі

На Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра зборная Беларусі пранесла расійскі сцяг у якасці салідарнасці з расійскай зборнай, якую адхілілі ад удзелу за ўжыванне допінгу. Акцыя ледзь не сарвалася, але Андрэй Фомачкін, які з’яўляецца старшынёй дырэктарата нацыянальных каманд па відах спорту, усё ж узняў расійскі сцяг.

Байнэт ацаніў подзвіг.

«Самыя сучасныя трафікі»

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін падчас тэхналагічнай выставы ТІБО-2016 даў тэлеканалу АНТ незразумелы каментар, які сёлета стаў інтэрнэт-хітом:

Затрыманне Чыжа

Адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны Юры Чыж сёлета быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Сацыяльныя сеткі не маглі абмінуць гэтую навіну.

Ілюстрацыя — суполка «Чай з малінавым варэннем».

Ланская заспявала мужчынскім голасам

Сёлета на «Славянскім базары» здарыўся кур'ёз. Падчас выканання фінальнай песні беларуская спявачка Алена Ланская «заспявала» мужчынскім голасам. Відэа сабрала амаль 400 тысяч праглядаў.

Публічны сэкс у Сухараве

У жніўні ў сацыяльных сетках з'явілася фота маладой пары, якая занялася сэксам проста пасярод вуліцы пад вокнамі шматпавярховак. 

Фота — https://twitter.com/Bogomazovaa

Маладую пару аштрафавалі, затое інтэрнэт павесяліўся.

Стывен Сігал і морква

Вядомы амерыканскі акцёр, зорка галівудскіх блокбастараў Стывен Сігал сёлета прыехаў з візітам у Беларусь. Заехаўшы ў госці да кіраўніка дзяржавы ў рэзідэнцыю «Дразды», вядомы акцёр пакаштаваў гародніну з агароду Лукашэнкі. 

Самае трагічнае прачытанне фразы «Мы — беларусы»

Хтосьці палічыў гэта здзекам, кагосьці гэта насмяшыла, але ўсіх гэта ўразіла. Маленькая дзяўчынка скрозь слёзы чытае «Мы — беларусы» і не можа стрымаць эмоцыяў. Відэа разышлося па сацсетках і перазалівалася на іншыя каналы, коўбы.

Айфон-плафон

На сустрэчы з расійскімі СМІ Лукашэнка заявіў, што часы, калі галоўнымі крыніцамі ўзбагачэння з'яўляліся нафта і газ, сыходзяць. Па выразе кіраўніка дзяржавы, будучыня за «гаджэтамі, айфонамі і плафонамі». У інтэрнэце адразу абыгралі выраз кіраўніка дзяржавы:

Мікіта Недаверкаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930