Знайсці
21.12.2016 / 08:339РусŁacБел

Навукоўцы: Салямі і сасіскі ўзмацняюць сімптомы астмы

У салямі, сасісках або вяндліне ўтрымліваецца кансервант нітрыт, які шкодзіць дыхальным шляхам, піша Бі-бі-сі.

Thinkstock

Ужыванне больш чым чатырох порцый перапрацаванага мяса ў тыдзень, на думку навукоўцаў, пагаршае сімптомы астмы: цяжкае дыханне, здушэнне ў грудзях і ўдушэнне.

Адной порцыяй навукоўцы лічылі два кавалкі вяндліны або салямі або адну сасіску. У тыдзень, такім чынам, можна есці чатыры сасіскі ці восем кавалкаў салямі.

Пры гэтым іншыя эксперты адзначаюць, што сувязь не даказаная і патрэбныя далейшыя даследаванні. Спецыялісты раяць трымацца здаровай дыеты ў цэлым, а не ўстрымлівацца ад якога-небудзь аднаго шкоднага прадукту.

У даследаванні ўдзельнічалі адна тысяча французаў. Навукоўцы назіралі за іх жыццём на працягу дзесяці гадоў - з 2003 па 2013 год. Прыкладна палова з іх пакутавала на астму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930