Знайсці
12.12.2016 / 15:5314РусŁacБел

Cупрацоўнікі завода «Беліт» (Паставы) дзякуюць НН за артыкул, у выніку якога ўдалося захаваць прадпрыемства

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» прыйшоў ліст ад супрацоўнікаў завода «Беліт», у якім яны дзякуюць за артыкул пра іх прадпрыемства, якое было пад пагрозай закрыцця. Дзякуючы публікацыі ўдалося знайсці выйсце з сітуацыі.

Агулам ліст падпісала больш за 130 работнікаў завода. 

«Паважаная рэдакцыя!

Калектыў работнікаў УП «Завод Беліт» (Паставы, Віцебская вобл.) дзякуе вам за асвятленне нашай праблемы на старонках газеты «Наша Ніва» 10 лістапада 2016 года.

Сёння мы хочам звярнуцца ў вашу газету не з праблемай, а з падзякай. Кіраўніцтва завода на мінулым тыдні паведаміла нам, што адшукана выйсце з той сітуацыі, якая склалася. Заслуга ў гэтым непасрэдна генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт» Прэдка Юрыя Іванавіча. Менавіта дзякуючы кіраўніку холдынгу было знойдзена рашэнне, ён аказаў дапамогу ва ўзаемадзеянні з рознымі дзяржаўнымі органамі: міністэрствамі, мытнымі органамі, што дазволіла сумеснымі намаганнямі знайсці правільнае рашэнне. Нягледзячы на тое, што наш завод з’яўляецца адзіным прадпрыемствам холдынгу, якое знаходзіцца ў невялікім горадзе, ён прыклаў максімум намаганняў, каб захаваць яго, ён не застаўся абыякавым да лёсаў простых людзей. Мы з радасцю паведамляем, што нашае прадпрыемства не закрыюць у новым годзе, нашыя працоўныя месцы захаваны, а значыць, у нас будзе магчымасць працаваць і атрымліваць заробак, што вельмі каштоўна ў нашы дні.

Ад усяго калектыву хочам выказаць словы ўдзячнасці Прэдка Юрыю Іванавічу на старонках вашай газеты і ў сувязі з надыходзячымі святамі пажадаць яму поспехаў у працы, здароўя, сямейнага дабрабыту».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера