Знайсці
10.12.2016 / 13:242РусŁacБел

Ад заўтра мінусавая тэмпература, а на дарогах — галалёдзіца

Моцны мокры снег і дождж прагназуюцца ў Беларусі 11 снежня, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палове, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца снег, мокры снег, у паўднёва-заходніх раёнах з дажджом, у дзённы час месцамі моцны мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, парывісты.

Тэмпература паветра складзе ад мінус 8 па паўночным усходзе да плюс 6 па паўднёвым захадзе.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Пра гэта паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Ганна Банадык.

«Па прагнозах сіноптыкаў, з суботы на нядзелю чакаецца рэзкае змяненне тэмпературы паветра з плюсу на мінус і ападкі, у сувязі з чым магчыма імклівае ўтварэнне галалёду. На дарогі выведзеныя дадатковыя нарады ДПС, якія будзе імкнуцца гарантаваць бяспечныя ўмовы руху, выкананне ПДР, аказваць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху. Арганізаваны кругласутачны маніторынг стану вулічна-дарожнай сеткі на прадмет своечасовага выканання дарожнымі і камунальнымі службамі работ па ліквідацыі зімовай слізкасць», - распавяла Ганна Банадык.

У ДАІ рэкамендуюць кіроўцам улічваць умовы надвор'я — быць пільнымі і асцярожнымі на дарогах.

Нагадаем, што галалёдзіца ў чацвер прывяла до росту ДТЗ на дарогах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930