Знайсці
10.12.2016 / 11:3714РусŁacБел

ЦРУ прыйшло да высновы, што Расія ўмешвалася ў ход выбараў на баку Дональда Трампа

Расійскія хакеры падчас апошняй стадыі прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША ўскосна дапамагалі Дональду Трампу і шкодзілі Хілары Клінтан, піша The New York Times са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай выведцы.

Гэта сцвярджэнне газета абгрунтоўвае тым, што хакеры ўзламалі не толькі Нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі, але і Рэспубліканскай. Пры гэтым дакументы рэспубліканцаў не публікаваліся. За ўзломам стаяла тая ж група хакераў Fancy Bear.

У Рэспубліканскай партыі ўзлом партыйных структур адмаўляюць. Там кажуць, што былі ўзломы асобных функцыянераў (у публічны доступ трапіла каля 200 лістоў).

У амерыканскай выведцы лічаць, што на самой справе Расея хацела дапамагаць Дональду Трампу, а не проста спрабавала падарваць давер да самой выбарчай сістэмы. Перамога Трампа для Расіі аказалася такой жа нечаканай, як і для ўсіх астатніх, сказала на заканчэнне адна з крыніц NYT.

Па звестках выдання, на брыфінгах ў Белым доме і Кангрэсе прадстаўнікі разведкі назвалі расійскіх чыноўнікаў, адказных за ўзломы. Тым не менш, у артыкуле іх імёны не падаюцца.

У верасні 2016 года рэспубліканец Майкл Маккол, кіраўнік камітэта па бяспецы Палаты прадстаўнікоў, заявіў, што Нацыянальны камітэт Рэспубліканскай партыі быў узламаны, але неўзабаве адмовіўся ад сваіх слоў.

Выбары прэзідэнта ЗША адбыліся ў лістападзе 2016 года. Перамогу атрымаў прадстаўнік Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп, хоць большасць апытанняў паказвалі, што пераможа дэмакрат Хілары Клінтан.

На працягу некалькіх месяцаў да выбараў група хакераў Fancy Bear публікавала скрадзеныя ў дэмакратаў дакументы, у тым ліку перапіску членаў яе каманды аж да кіраўніка штаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930