Знайсці
10.12.2016 / 10:4232РусŁacБел

Павел Якубовіч: Ніхто не мае права абражаць беларускі народ і ставіць пад сумнеў сувэрэнітэт Беларусі

Галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» заявіў пра гэта падчас тэлепраграмы «Клуб рэдактараў» у эфіры канала «Беларусь 1», каментуючы затрыманне аўтараў шэрагу інфармацыйных рэсурсаў за распальванне міжнацыянальнай варожасці.

«Цяпер гэтую падзею абмяркоўваюць досыць бурна, — цытуе Паўла Якубовіча БелТА. — Некаторыя сцвярджаюць: ну нічога, выказалі сваё меркаванне. Іншыя ж супрацьпастаўляюць наступны аргумент: можна крытыкаваць беларускія рэаліі, беларускую ўладу, беларускія звычаі. Наогул, гэта справа цывілізаваных людзей, якія займаюцца журналістыкай у той ці іншай ступені, нават пад псеўданімамі. Але нельга абражаць народ, нельга займацца навядзеннем міжнацыянальнай варожасці, нельга ставіць пад сумнеў суверэннасць Беларусі».

Галоўны рэдактар падкрэсліў, што ніхто не мае права распаўсюджваць інфармацыю аб тым, што «Беларусь — гэта «неданарод», «неданацыя», «недадзяржава», «нейкая этнічная група ў складзе іншага вялікага народа».

«Гэта не толькі недарэчна, але і гнюсна, абразліва і, як высвятляецца, утрымлівае склад злачынства па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса», — дадаў ён.

Таксама Павел Якубовіч звярнуў увагу на тое, што затрыманне аўтараў за распальваньне міжнацыянальнай варажнечы — гэта не антырасійскі крок, а ўнутраная справа Беларусі. «Мы пастараемся не даць нікому магчымасці «сутыкнуць» нашы народы», — рэзюмаваў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера