Знайсці
10.12.2016 / 10:2836РусŁacБел

Дзяніс Рабянок з Калінкавіч: Гэта я патрабаваў распачаць справу на Алу Бронь з Regnum'a

Дзяніс Рабянок месяц таму звярнуўся ў пракуратуру з нагоды публікацый на «Рэгнуме» аўтара Алы Бронь. У артыкулах ён убачыў прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці. Дзянісу адмовілі, а праз месяц высветлілася, што Ала Бронь — гэта брастаўчанін Дзмітрый Алімкін. Справа заведзеная ў дачыненні да яго і на іншага аўтара таго ж сайта, Юрыя Паўлаўца. Затрыманы сабкора «Рэгнума» Сяргей Шыптэнка. Вядзецца следства.

«Я пісаў заяву генпракурору, каб распачалі крымінальную справу супраць Алы Бронь. Я не ведаў, што гэта мужчына, які жыве ў Беларусі. Другім пунктам я пазначыў, каб яны напісалі запыт у Міністэрства інфармацыі, каб заблакавалі гэты «Рэгнум». Мне даслалі адказ, што крымінальную справу распачынаць адмаўляюцца. Але звернуцца да Міністэрства інфармацыі», — каментуе для Еўрарадыё дэмакратычны актывіст з Калінкавіч Дзяніс Рабянок.

Еўрарадыё: А пасля мы даведваемся, што справа заведзеная…

Дзяніс Рабянок: На добры лад, справу мусілі завесці адразу. Калі там адкрыта пішуць, што беларусы гэта не нацыя. Але ж у нас рашэнні прымаюць людзі, якіх мы не ведаем. Мабыць, гэтая крымінальная справа распачатая па іншых матывах, можа, яна звязаная з Крамлём, з платамі за газ. У нас механізмы прыняцця такіх рашэнняў закрытыя.

Еўрарадыё: Затрыманы яшчэ адзін аўтар «Рэгнума». Як вы лічыце, ці адэкватная гэта мера — арышт?

Дзяніс Рабянок: Я двума рукамі за тое, што распачалі справу. А арышт — гэта зусім не абавязкова. У нас сістэма празмерна карная. Хай бы да суда сядзелі дома, але пакаранне яны мусяць панесці.

Еўрарадыё: Калі іх справы аб’яднаюць, то яны пойдуць як група па змове, і там ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Вы за якое пакаранне?

Дзяніс Рабянок: Яны павінны сядзець за кратамі. Гэта не дзіцячыя гульні. Пад ударам існаванне Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Еўрарадыё: Але рэсурс, дзе яны пісалі не заблакаваны?

Дзяніс Рабянок: Там яшчэ горшыя артыкулы пачалі з’яўляцца. Не ведаю, як людзі, грамадзяне Беларусі, так ненавідзяць сваю дзяржаву. Калі табе так не падабаецца, дык бяры рэчы і едзь на Сахалін, прасторы ў Расіі хапае.

* * *

Актывісту Руху «За свабоду» і Аб'яднанай грамадзянскай партыі Дзянісу Рабянку 34 гады, ён жыве ў Калінкавічах, скончыў беларускую філалогію Мазырскага дзяржаўнага педуніверсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930