Знайсці
09.12.2016 / 23:449РусŁacБел

Пайшоў з жыцця легендарны настаўнік і аўтар падручнікаў па беларускай мове Уладзімір Дзіско

«Сёння пайшоў з жыцця Уладзімір Дзіско — настаўнік паводле паклікання. Выкладчык беларускай мовы. Яго педагагічная дзейнасць няспынна доўжылася больш за паўстагоддзя з 1961 па 2016 і ў ёй незвычайным чынам сышліся і праца ў міністэрстве асветы, і ў педагагічным каледжы, і ў коласаўскім ліцэі. Страта тым больш вялікая, таму што менавіта такіх адданых справе ВЫКЛАДЧЫКАЎ сёння не хапае. Сто разоў будуць перапісвацца падручнікі, мяняцца школьныя праграмы, але асоба сумленнага і адказнага НАСТАЎНІКА застанецца. Менавіта такой АСОБАЙ ёсць і будзе Уладзімір Антонавіч Дзіско ў памяці сваіх навучэнцаў», — напісаў у фэйсбуку Ягор Сурскі.

Уладзімір Антонавіч Дзіско нарадзіўся 6 верасня 1936 года ў вёсцы Брольнікі Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці. У 1956 - 1961 гадах вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.М. Горкага. Паводле размеркавання паехаў выкладаць беларускую мову і літаратуру ў Аршанскую індустрыяльна-педагагічную вучэльню (сёння гэта педагагічны каледж). Доўгія гады выкладаў у Коласаўскім ліцэі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930