Знайсці
09.12.2016 / 17:501РусŁacБел

У Кобрынскім раёне шматдзетнага бацьку задушыла дрэвам, калі ён паехаў па дровы 

Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 36-гадовага мясцовага жыхара падчас валкі лесу, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Няшчасны выпадак адбыўся 8 снежня каля 15 гадзін у лясным масіве паблізу вёскі Клятышча. Індывідуальны прадпрымальнік меў дазвол на нарыхтоўку драўніны. У лесе ён быў разам з сябрамі, якія дапамагалі яму ў пагрузцы бярвення. Па іх словах, мужчына займаўся абрубаннем сукоў, калі пры парыве ветру на яго ўпаў ствол раней падпілаванага ім дрэва. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў вясковец памёр на месцы.

Вядома, што ў загінулага засталіся жонка і трое дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера