Знайсці
09.12.2016 / 11:0519РусŁacБел

Пачобут: Параўналі Рэгнум з «Выборчай»

Андрэй Пачобут адгукнуўся ў сябе ў фэйсбуку на пасадку групы беларускіх аўтараў расійскага прапагандысцкага сайта «Рэгнум».

Цікава, што практычна адначасова з беларускай справай «Рэгнума» ў Казахстане далі 5,5 года пазбаўлення волі за распальванне міжнацыянальнай варожасці дзіваку, які абражаў ў сацсетках казахаў і рабіў замах на тэрытарыяльную цэласнасць Казахстана.

Такое пачуццё, што ў Мінску тупа дачакаліся казахскага прысуду. Паглядзелі на «ніякую рэакцыю» Масквы. І потым лупянулі па беларускім адэптам «Рэгнума».

Пацешна, канечне, было даведацца, што «Валькірыя рускага свету» «Ала Бронь» — гэта сціплы брэсцкі вартаўнік… Але калі сур'ёзна, пры ўсёй адыёзнасці «Рэгнума», не ўбачыў я там нічога, каб цягнула на «ад 5 да 12» пазбаўлення волі.

Так, яны адыёзныя, так, трэба было іх выхоўваць, бо там быў відавочны перабор, пырскі сліны і хамства…

Але пасадка?..

Дарэчы. Тым, хто моцна радуецца. Хай будзе вам вядома, што Аляксандр Рыгоравіч, называе Нурсултана Абішавіча не толькі сваім сябрам, але і настаўнікам. Дык вось у Казахстане пасадка кагосьці з прарасейскіх актывістаў звычайна праз нейкі час цягне за сабой пасадку кагосьці з нацыянал-патрыётаў.

Тыпу вось, Уладзімір Уладзіміравіч, вы не думайце. Мы ўсіх экстрэмістаў да пазногця прыціскаем…

Таму, калі сапраўды беларускія і казахскія падзеі неяк звязаныя, я б сціпла раіў захапленне крыху прытрымаць. Бо пры такім раскладзе будзе добра калі «самі-ведаеце-хто» справу Пальчыса лічыць ударам па беларускіх нацыянал-патрыётах, а справу «Рэгнума» — «ответкой».

* * *

Вольга Карач ужо параўнала справу «Рэгнум» з маёй крымінальнай справай. Оля, дарагая, не крыўдзі мяне такімі параўнаннямі.

Я разумею, што і там, і там замежныя медыя, і там, і там, здаецца, нешта друкуюць, і гэта нешта не падабаецца ўладам РБ. Але пры гэтым «Газета Выборча» — гэта СМІ, а «Рэгнум» — гэта прапагандысцкі рэсурс, які займаецца ў тым ліку і дэзынфармацыяй, распальваннем варажнечы (напрыклад, у дачыненні да Украіны).

Таму, паважаныя сябры, давайце без гэтых слізкіх аналогій.

* * *

Пачынаючы з акупацыі Крыма ў мяне неаднаразова былі на словах баталіі з беларускімі адэптамі «рускага свету». Іх у нас —легіён! Так, я ім яшчэ тады казаў:

«Хлопцы, глядзіце не перастарайцеся! Любіць Расею ў РБ, вядома, можна, гэта нават, з пункту гледжання ўлады, пахвальна… Вось толькі выражэнне і формы гэтай любові вызначае Аляксандр Рыгоравіч».

«Рэгнум», відавочна, перастараўся.

Андрэй Пачобут, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930