Знайсці
07.12.2016 / 17:2529РусŁacБел

Драма ў Крыме: 68-гадовы ілжэманах Нікіфар выкраў 18-гадовую шахматыстку

Адна з галоўных тэмаў абмеркавання ў расійскіх СМІ — заблытаная гісторыя ўзаемаадносінаў 68-гадовага ілжэманаха Нікіфара і 18-гадовай шахматысткі Марыі.

Летась іркуцкая сям’я Дарагавоз адправілася на адпачынак у акупаваны Крым. У царкве мястэчка Берагавое яны пазнаёміліся з дзіўным чалавекам у адзенні манаха, які прадставіўся як Нікіфар.

Пасля вяртання ў Іркуцк непаўналетняя Марыя Дарагавоз працягнула камунікацыю з крымскім святаром. «Мы лічылі, што пагутарыць з манахам будзе карысна. Кожны дзень хвілін па 20», — тлумачыць яе маці. Аднак урэшце высвятлілася, што размовы працягваліся гадзінамі па начах.

Дзяўчына закінула шахматы, хоць уваходзіла ў абласную зборную.

А ў красавіку 2016 года падчас паездкі на спаборніцтвы дзяўчына збегла з аэрапорта. Знайшлі яе ў Сімферопалі, у Нікіфара. Паліцыя вярнула яе дахаты, але праз месяц Марыя зноў уцякла.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы яна назвала бацькоў сатаністамі і абвінаваціла ў сэксуальных дамагальніцтвах. А пасля прапала зусім.

У пошуках дачкі Дарагавозы пераехалі ў Крым. Выявілася, што Нікіфар ніякім святаром не быў — а проста працаваў вартаўніком у храме. Мясцовыя жыхары звярталі ўвагу на яго дзіўныя паводзіны, напрыклад, мужчына спаў… у труне.

Нікіфар расказваў знаёмым, што ў савецкія часы працаваў журналістам, а пасля нібыта быў асуджаны за палітычныя перакананні.

Даведаўшыся пра прыезд бацькоў маладой шахматысткі, Нікіфар уцёк разам з дзяўчынай. Яны абвешчаныя ў вышук.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930