Знайсці
07.12.2016 / 06:043РусŁacБел

«Растоў» Цімафея Калачова трапіў у плэй-оф Лігі Еўропы

«Растоў», за які выступае Цімафей Калачоў (прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі 2016 г.) згуляў унічыю 0:0 з галандскім ПСВ у апошнім туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Клуб заняў у групе D трэцяе месца з пяццю ачкамі і выйшаў у плэй-оф другога па статусе клубнага турніру УЕФА, Лігі Еўропы.

6 снежня групавы этап Лігі чэмпіёнаў завяршыўся ў чатырох групах. У групе A першыя два месцы, якія забяспечваюць выхад у плэй-оф, занялі «Арсенал» і ПСЖ, у групе B - «Напалі» і «Бенфіка», у групе C - «Барселона» і «Манчэстар Сіці», у групе D - «Атлетыка» і «Баварыя».

Сёння пройдуць гульні яшчэ ў чатырох групах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера