Знайсці
07.12.2016 / 02:1710РусŁacБел

У Гомелі з’явіліся вуліцы імя Быкава і Караткевіча

Цяпер ужо былы рабочы пасёлак Касцюкоўка ў гэтым годзе не толькі стаў мікрараёнам Гомеля, але і атрымаў іншыя назвы вуліц. Адпаведнае рашэнне прыняў гарадскі Савет дэпутатаў.

Неабходнасць перайменавання выклікана тым, што назвы некаторых вуліц Касцюкоўкі ўжо існуюць у абласным цэнтры. У адміністрацыі Чыгуначнага раёна падабралі некалькі новых варыянтаў, але канчатковы выбар пакінулі за мясцовымі жыхарамі і прадпрыемствамі. Так, па ініцыятыве работнікаў шклозавода вуліца Гомельская стане вуліцай Ламаносава. Менавіта гэтае імя некалі насіла прадпрыемства, а бюст Ламаносава і цяпер знаходзіцца каля адміністрацыйнага корпуса. Жыхары ў асноўным аддалі перавагу паэтычным назвам — Арэхавая, Яблыневая, Янтарная.

Пасля перайменавання вуліц на дамах зменяць шыльды, суб’екты гаспадарання замовяць новыя пячаткі і ўнясуць пэўныя змены ў дакументацыю. Для мясцовых жыхароў ніякіх складанасцяў не будзе.

Аляксандр Герман, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля:

«Пры пераафармленні дакументаў на ўласнасць, на пасведчанне асобы, г.зн. пашпарт, у адпаведныя дакументы будуць уносіцца змены па назве вуліц. Насельніцтва ў сувязі з перайменаваннем ніякіх дадатковых плацяжоў плаціць не будзе».

Пасёлак Касцюкоўка сваім існаваннем абавязаны барону Нолькіну, у якога тут быў маёнтак. Менавіта па яго ініцыятыве ў гэтых месцах праклалі чыгунку. Праўда, назваць адну з вуліц імем барона мясцовыя жыхары пакуль не пагадзіліся.

Усяго ў Касцюкоўцы пераймянуюць 20 вуліц. Акрамя Завазёрнай і Кветкавай, тут з’явяцца і вуліцы памяці Кірылы Тураўскага, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава. Адна з вуліц будзе насіць імя Валерыя Абеля, заснавальніка і арганізатара мясцовага цырка.

Гэты калектыў цыркавога мастацтва ў гэтым годзе адзначыў свайго 55-годдзе. Праз 10 год пасля стварэння калектыў стаў народным, у 2008 — заслужаным. Зараз ён носіць імя Валерыя Абеля. За час існавання выступы касцюкоўскіх артыстаў убачылі жыхары Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, Германіі, Польшчы, Францыі ды Катара.

Пакуль жа ў Касцюкоўцы вуліцы называюцца па-старому. Шыльды з новымі назвамі з’явяцца толькі пасля рэгістрацыі рашэння гарсавета ў Міністэрстве юстыцыі.

Яўген Пабалавец, nashkraj.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930