Знайсці
07.12.2016 / 00:0321РусŁacБел

Кіроўцу, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, пагражае справа за знявагу каштоўнасцяў

Пракурор Партызанскага раёна Мінска Сяргей Барысенка 6 снежня распачаў крымінальную справу ў дачыненні кіроўцы, які заехаў на пляцоўку помніка на плошчы Перамогі, паведамляе БелаПАН.

Справа заведзеная па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства) у адносінах 27-гадовага жыхара Мінска. Ён падазраецца ў тым, што 29 лістапада з 01.30 па 01.50, знаходзячыся на плошчы Перамогі, у прысутнасці старонніх грамадзян «наўмысна, з хуліганскіх меркаванняў, выказваючы відавочную непавагу да грамадства, і з выключным цынізмам, заехаў на аўтамабілі «Мэрсэдэс-Бенц S300» на пляцоўку помніка і, увёўшы аўтамабіль у кіруемы занос, праехаў каля трох колаў вакол сваёй восі («дрыфтаваў»), чым груба парушыў грамадскі парадак».

Пасля кіроўца паспрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў міліцыі.

Як паведамілі ў пракуратуры, следству таксама трэба будзе даць прававую ацэнку дзеянням кіроўцы па арт. 346 КК (знявага гісторыка-культурных каштоўнасцяў).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930