Знайсці
06.12.2016 / 22:329РусŁacБел

Чаму экзарх Павел пакланіўся менавіта сёння? Загадка дня

Піша Анатоль Сідарэвіч. 

СМІ паведамляюць, што экзарх Павел павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём Анёла. У сувязі з гэтым у мяне паўстае шэраг пытанняў.

Калі гэта камуніст (ён жа, паводле самахарактарысткі, праваслаўны атэіст) Лукашэнка выбраў сабе за патрона Аляксандра Неўскага, які поўзаў на пузе перад ханам? І чаму менавіта гэты дзень, а не які іншы?

У РПЦ, нагадаю, Аляксандра Неўскага ўшаноўваюць 4 разы: 5 чэрвеня, 12 верасня, 22 верасня і 6 снежня паводле новага стылю.

Што тычыцца 6 снежня н. ст., дык гэта дзень пахавання Аляксандра ва Уладзіміры-на-Клязьме (тагачаснай сталіцы, умоўна кажучы, Залескай Русі; яшчэ няма Масковіі). А вось бліжэй да дня нараджэння Лукашэнкі — 30 жніўня старога стылю (12 верасня новага) — дзень перанясення мошчаў Неўскага ў Піцер. І гэта ГАЛОЎНАЕ свята у гонар князя, калі службу ў ягоны гонар правіць маскоўскі патрыярх. Гэты дзень і належала б Лукашэнку адзначаць, а Паўлу — з гэтым днём нізкапаклонна віншаваць. Тым больш, што 30 жніўня ст. ст. узята за дзень перанясення мошчаў не проста так, а з тае прычыны, што якраз на гэтую дату прыпадае дзень святога Аляксандра, архібіскупа Канстанцінопаля (325—337?), аднаго з айцоў Першага Усяленскага Сабору, умоўна кажучы, другога Патрыярха Канстацінопальскага, у гонар якога, пэўна ж, ахрысцілі і княжыча Аляксандра Яраславіча.

Дзень 30 жніўня ст. ст. мае і палітычную, імперскую афарбоўку. Як вядома, у далёкім 1240 г. князь Аляксандр Яраславіч перамог у бітве на Няве шведскага ярла Біргера. Вось да гэтага дня, дня св. Аляксандра, Пётр Першы і прымеркаваў падпісанне Ніштацкага міру 1721 г. са Швецыяй. Так скончылася 2-я Паўночная вайна ў Еўропе, у выніку якой Расія захапіла Ліфляндыю, Эстляндыю, Іжору і частку Карэліі, а цару неўзабаве сенатары паднеслі тытул імператара ўсерасійскага.

З якой рацыі Павел пакланіўся сёння, для мяне загадка. Ці не імперскі складнік дня 12 верасня таму прычынай? І чаму абавязкова было абвяшчаць анёлам Аляксандра Неўскага, а не Аляксандра Канстанцінопальскага? Цікава было б паслухаць тлумачэнні.

Што ж тычыць каталікоў абодвух абрадаў, дык яны маглі б павіншаваць сёння з днём анёла Мікалая Лукашэнку, бо сёння дзень святога цудатворца і ўгодніка Мікалая, біскупа Мір Лікійскіх. У праваслаўных гэтае свята 19 снежня, калі будзе 6-я гадавіна Крывавай нядзелі. 

Анатоль Сідарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930