Знайсці
06.12.2016 / 16:3621РусŁacБел

Хацкевіч сышоў з пасады трэнера зборнай Беларусі

Аляксандр Хацкевіч больш не з'яўляецца галоўным трэнерам зборнай Беларусі. Беларуская федэрацыя футбола датэрмінова скасавала з ім кантракт, разлічаны да лістапада 2017 года, паведамляе «Прессбол».

Старшыня футбольнай федэрацыі Сяргей Румас патлумачыў, што Хацкевічу было прапанавана зменшыць заробак праз няўдалыя вынікі працы. Аднак той адмовіўся, у выніку чаго дамова была разарваная.

У снежні 2014 года Аляксандр Хацкевіч змяніў на трэнерскай пасадзе Андрэя Зыгмантовіча, які нядоўга кіраваў зборнай у статусе «в.а.» пасля адстаўкі Георгія Кандрацьева.

На новым месцы рулявы стартаваў у канцоўцы адбору на ЧЕ-2016, атрымаўшы перамогі над македонцамі, люксембуржцам і славакамі і пацярпеўшы паражэнні ад іспанцаў і ўкраінцаў. У новым цыкле справы ў зборнай Беларусі не заладзіліся. Пасля нічыёй з французамі яе чакалі паразы ад галандцаў і нічыя з люксембуржцам, што значна ўскладніла выкананне агучанай задачы ў кваліфікацыі на ЧС-2018 - заняць як мінімум трэцяе месца ў групе.

Прэсбол

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930