Знайсці
06.12.2016 / 15:1529РусŁacБел

На «Тэрор-машыну» і ягоных сяброў заведзена 12 крымінальных спраў

Папяровы часопіс «Спецназ» паведамляе, што ў дачыненні да затрыманага ў Віцебску байца «Азова» Станіслава Ганчарова заведзена 12 крымінальных спраў. 

Паводле інфармацыі часопіса, супрацоўнікі ГУБАЗіК выкрылі датычнасць «Тэрор-машыны» — такі ў Ганчарова быў пазыўны ў батальёне — да 18 злачынстваў на Віцебшчыне, сярод якіх распальванне міжнацыянальнай варожасці, выкраданне маёмасці, «схіленне да выканання пазыковых абавязкаў», хуліганства і ўцягванне непаўналетніх у злачынную дзейнасць. 

«Спецназ» прыводзіць падрабязнасці: маўляў, пачынаючы з 2012 году Ганчароў з паплечнікамі з каляфутбольнай групіроўкі Softline Vitebsk-SxE вымагаў грошы, адымаў вопратку ў студэнтаў у віцебскіх інтэрнатах, двойчы, жорстка збіваючы сваіх ахвяр, скінхэды наносілі ім раны скальпелем. 

Таму, апроч іншага, у дачыненні да Ганчарова заведзена 12 крымінальных спраў, з іх тры па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Распальванне варожасці»), адзін — па артыкуле 347 («Здзек з трупа ці магілы»).

Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Віцебскі абласны суд, першае паседжанне адбудзецца 12 снежня. 

Апроч Ганчарова, на лаве падсудных яшчэ сем чалавек: самы малодшы 1998 года нараджэння.

Нагадаем, Ганчарова затрымалі ў красавіку 2016 года супрацоўнікі ГУБАЗіК, калі хлопец вярнуўся дадому ў Віцебск з Украіны, дзе ваяваў у складзе батальёна «Азоў». 

Цела Ганчарова размалёвана татуіроўкамі на нацысцкую тэму, «УКантакце» вёў старонку пад імем Карл Цэнер — гэтак звалі кіраўніка беларускай паліцыі, які за часамі вайны адзначыўся вынішчэннем мінскіх габрэяў.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930