Знайсці
06.12.2016 / 14:3113РусŁacБел

«Камако» выйграла суд у «ABC»

Кампанія «КАМАКО» выйграла суд ў гродзенскай кампаніі АВС, паведамляе Marketing.by. Суд пастанавіў, што ўпакоўку маянэзу «Правансаль Той самы смак!» спажывец можа зблытаць з маянэзам «Правансаль Сталічны» ТМ «КАМАКО», што з'яўляецца актам несумленнай канкурэнцыі.

Фота: marketing.by

Як патлумачыла Вольга Міхалап, кіраўнік службы маркетынгу УП «КАМАКО ПРАДЦЭНТР», гісторыя пачалася ў красавіку 2016 года, калі на паліцах крамаў з'явіўся маянэз «Правансаль Той самы смак!» ад гродзенскай кампаніі АВС, вельмі падобны па ўпакоўцы на маянэз «Правансаль сталічны» ГМ «КАМАКО».

«Гэта ўводзіла ў зман прыхільнікаў «КАМАКО» і, як следства, падрывала нашы продажы. Мы ўжо не ўпершыню сутыкаемся з такімі дзеяннямі, і чарговы раз вырашылі неадкладна ўступіць у барацьбу. Таму кампанія звярнулася да патэнтнага паверанага і пачала збіраць доказы для звароту ў суд. Былі праведзеныя апытанні спажыўцоў пра падабенства ўпаковак, зафіксаваныя факты рэалізацыі абодвух прадуктаў у адных і тых жа гандлёвых аб'ектах у маштабе ўсёй краіны».

«Увесь гэты час кампанія АВС бесперашкодна рэалізоўвала копію нашага маянэзу «Правансаль Сталічны» і карысталася цягам гадоў выбудаванай лаяльнасцю да «КАМАКО». Таксама нас, як вытворцу, здзівілі гандлёвыя сеткі, якія бралі на рэалізацыю гэты прадукт», — распавядае кіраўнік службы маркетынгу.

Фота: marketing.by

У выніку пасяджэння судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь 10 лістапада было прынята рашэнне: дзеянні вытворча-гандлёвага таварыства з дадатковай адказнасцю «фірма АВС» г. Гродна, якія выявіліся ва ўвядзенні ў грамадзянскі абарот на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавара — маянэз «Правансаль Той самы смак!» ва ўпакоўцы, здольнай выклікаць блытаніну з таварам — маянэз «КАМАКО Правансаль Сталічны», прызнаныя актам несумленнай канкурэнцыі.

Як адзначаецца на Marketing.by, судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адзінай інстанцыяй, якая разглядае падобныя справы, і яе рашэнні ўступаюць у законную сілу неадкладна і далей абскарджанню не падлягаюць.

Ліст з рашэннем Вярхоўнага суда кампанія «КАМАКО» накіравала ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, які вызначыць, якія санкцыі варта ўжыць да кампаніі АВС.

Таксама былі накіраваныя інфармацыйныя лісты ў гандлёвыя сеткі з просьбай не дапускаць у таварны абарот маянэз «Правансаль Той самы смак!» ад гарадзенскага вытворцы, бо «яго прапанова да продажу і продаж прызнаецца актам недобрасумленнай канкурэнцыі».

У юрыдычным аддзеле ТДА «фірма ABC» адмовіліся каментаваць сітуацыю, паведаміўшы, што кампанія будзе абскарджваць судовае рашэнне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера