Знайсці
29.11.2016 / 21:35РусŁacБел

Зорка літоўскай літаратуры ў кнігарні «Логвінаў» — 5 снежня

Альвідас Шляпікас, літоўскі паэт, пісьменнік, актор, рэжысёр і сцэнарыст, упершыню завітвае да беларускага чытача сваёй прозай, перакладзенай кнігай «Бог дажджу» — тонкай, лаканічнай, гранічна трапнай. Глыбокай, як возера з літоўскіх легендаў. 9 навэл-нітак аднае грыбніцы сплятаюцца ў агульны мікрасвет: пругкі, усёахопны і адчайна знаёмы.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 5 снежня ў кнігарні Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:

  • Бірутэ Ёнушкайтэ
  • Даініус Гінталас
  • Валянціна Аксак
  • Антон Рудак
  • Альвідас Шляпікас
  • Сюзана Паўкштэла
  • Андрэй Хадановіч

Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза літоўскіх пісьменнікаў, Літаратурнага Дома Логвінаў і Літоўскай Рады па Культуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера