Знайсці
24.11.2016 / 01:026РусŁacБел

Мінск названы самай таннай еўрапейскай сталіцай для зімовых паездак расіян

Самай таннай еўрапейскай сталіцай для паездкі на зімовы ўік-энд стаў Мінск. Пра гэта сведчаць дадзеныя даследавання «Лента.ру».

Фота Сяргея Гудзіліна

Пры складанні рэйтынгу топ-10 ўлічваліся звесткі аб кошце пералёту з Масквы ў абодва бакі, а таксама цана двух начэй у трохзоркавых гатэлях у 35 еўрапейскіх сталіцах з 16 па 18 снежня.

Адпачынак у Мінску абыдзецца ў 271 беларускі рубель (8 886 расійскіх). З іх 119,43 беларускага рубля прыпадае на пералёт, яшчэ 151,3 рубля - на гасцініцу. Адзначаецца, што зэканоміць на авіябілетах атрымаецца толькі пры адпраўленні з падмаскоўнага аэрапорта Жукоўскі.

На другім месцы размясцілася Вільня — 357 беларускіх рублёў. 

Трэцюю пазіцыю займае Будапешт - 365 беларускіх рублёў. 

Таксама ў дзесятку лідэраў увайшлі Кіеў, Рыга, Браціслава, Прага, Хельсінкі, Бялград і Варшава.

Самай дарагой еўрапейскай сталіцай гэтай зімой прызнаны Берн. Агульны кошт адпачынку ацэньваецца ў 1 460 беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930