Знайсці
17.11.2016 / 14:15РусŁacБел

У гарадзенскай этнакраме «Цудоўня» ўрачыста адкрыецца кніжная секцыя

Андрэй Хадановіч, Павал Касцюкевіч, Уладзімір Мацкевіч і вядомыя гарадзенскія музыкі 19 лістапада дапамогуць адкрыць кніжную секцыю ў этнакраме «Цудоўня» (Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 14).

15.00 — Цягнік «Бадлер—Гародня»: паэт Андрэй Хадановіч і празаік Павел Касцюкевіч.

Вядомы паэт, перакладчык, бард Андрэй Хадановіч прэзентуе сваю новую кнігу вершаў «Цягнік Чыкага—Токіё», а таксама кнігу вершаў Шарля Бадлера ў перакладзе на нашу мову.

Празаік, перакладчык, першы лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца Павал Касцюкевіч прэзентуе раман «План Бабарозы».

17.00 — Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг.

Прэзентацыя анталогіі беларускага мыслення «Код прысутнасці», зборніка «Цытуй сваё» і іншых выдавецкіх праектаў.

Ад невялічкіх цытатаў беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячаў да грунтоўных тэкстаў самых розных жанраў і стыляў, што адлюстроўваюць інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 год — адны з самых цікавых інтэлектуальных выдавецкіх праектаў 2016 года, Года беларускага мыслення. Паразважаем пра сучаснае беларускае мысленне, яго стыль і адметнасць, герояў і знакавыя падзеі, асноўныя тэмы і праблемныя пытанні. Разам з анталогіяй «Код прысутнасці» і зборнікам «Цытуй сваё» будуць прадстаўленыя і ранейшыя кнігі, як ўласна аўтарскія выданні, так і супольныя з калегамі з Агенцыі гуманітарных тэхналогій праекты.

Увага! Усе прэзентаваныя выданні ў гэты дзень можна будзе набыць у краме па спецыяльным кошце, а таксама атрымаць аўтограф Уладзіміра Мацкевіча.

Аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць ад філосафа ў падарунак зборнік «Цытуй сваё».

19.00 — Утульны музычна-паэтычны вечар з удзелам вядомых гарадзенскіх музыкаў (Алесь Дзянісаў, Іван Пачывалаў, Андрэй Несцяровіч і інш.)

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930